Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Исторические факты Iз гісторыі горада Мікашэвічы

Iз  гісторыі горада Мікашэвічы:

1785г.- першыя ўспаміны ў гістарычных дакументах пра Мікашэвічы. “Сяло маёнтка Ленін Слуцкага княства ўласнасць князя Радзівіла, 3 двары на Рудні”.Назва горада ад прозвішча першага пасяленца Мікаша.

1878г. –пачалося будаўніцтва Палескай чыгункі. У жніўні 1882г. прайшоў першы поезд праз станцыю Мікашэвічы.

1901-1902г.- у Мікашэвічах быў пабудаваны фанерны завод, які належыў памешчыку Агаркаву.Сам памешчык жыў у мястэчку Ленін.

1921г.- Мікашэвічы адышлі да Польшчы.Агаркаў прадаў прадпрыемства франка-бельгійскай фірме “Ольза”. Праз раку Случ праходзіла мяжа з Расіяй. Сяло Мікашэвічы было прыгранічным раёнам.

1939г.- адбылося уз’яднанне Усходняй Беларусі з Заходняй.Станцыя Мікашэвічы і 5 блізляжачых населеных пунктаў увайшлі ў склад Ленінскага раёна з цэнтрам у мястэчку Ленін.

15 студзеня 1940 года Мікашэвічы становяцца рабочым пасёлкам.

1944 г. - пачынаецца гісторыя Мікашэвіцкага пасялковага Савета. Першым старшынёй быў Правашынскі (імя і імя па бацьку зараз дакладна невядома).Затым на чале мясцовай улады стаялі Міхаіл Карпавіч Казак, Мацвей Андрэевіч Антонаў, Мікалай Паўлавіч Брусаўцоў, Павел Адамавіч Воранаў, Казімір Іванавіч Арцішэўскі, Мікалай Гаўрылавіч Сцешыц, Іван Уласавіч Рудэнка, Мікалай Фёдаравіч Трафімовіч, Іван Аляксеевіч Шэўчык, Іван Аляксеевіч Калянковіч.Зараз мясцовую ўладу узначальвае Анатоль Іларывонавіч Давыдовіч.

1950 г. - рабочы пасёлак стаў райцэнтрам Ленінскага раёна. Да 1961 года, калі адбылося аб’яднанне з Лунінецкім раёнам, у пасёлку размяшчаўся райкам партыі і райвыканкам, райаддзел міліцыі.

1960 г.-у 6 км. ад Мікашэвічаў былі знойдзены залежы граніту.

1961 г.-рабочы пасёлак увайшоў у склад Лунінецкага раёна.

21 кастрычніка 1973 года прагучаў першы выбух у кар’еры.З яго пачынаецца гісторыя прадпрыемства “Граніт”.

25 жніўня 2005 г.- рабочы пасёлак Мікашэвічы атрымаў статус горада .

{module 20}

Комментарии  

 
+2 #1 Fil Richardson 27.04.2012 18:43
интерессные факты, многого не знал!