Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Исторические факты З гiсторыi шпіёнскай вайны ў Заходняй Беларусі

Польская радыястанцыя, 1930-я гады

У верасні 1938 года ля вёскі Сінкевічы пад Лунінцом польская выведка затрымала былога жаўнера 16-га пяхотнага палка, беларуса Барталамея Супінскага. Аказалася, што гэты чалавек збег у БССР яшчэ ў 1929 годзе. Пасля службе ў Кракаве ў канцы 1920-х гадоў мужчына пераехаў ў Давыдгарадок. Пад уплывам лістоў ад бацькі, які жыў у савецкай Беларусі, ён вырашыў збегчы на Усход.

У раёне Мікашэвічаў хлопец нелегальна перайшоў мяжу, але быў схоплены савецкімі памежнікамі і хутка завербаваны. У Жыткавічах супрацоўнікі ДПУ даведаліся ад уцекача не толькі падрабязнасці яго службы ў Кракаве, але таксама атрымалі інфармацыю аб дыслакацыі частак кракаўскага гарнізона і прозвішчы старэйшых камандзіраў. Больш таго, палешук паведаміў, што яго сястра сябруе з супрацоўнікамі выведкі КАП.

Чэкісты вырашылі выкарыстаць хлопца і хутка перакінулі яго на польскі бок. Сваю шпіёнскую кар’еру Барталамей Супінскі пачынаў як тэрарыст. У лістападзе 1929 года ён напаў на афіцэра выведкі КАП Юзафа Верпоўскага і цяжка параніў таго. У ліпені 1930 года палешук замініраваў дом, дзе адбывалася паседжанне польскіх афіцэраў-памежнікаў. У 1932 годзе чэкісты далі гэтаму агенту іншае заданне: ён павінен быў сустрэцца с савецкім рэзідэнтам у Вільні і перадаць таму неабходныя матэрыялы і грошы. У 1937 годзе НКУС загадаў Супінскаму звязацца з сястрой і даведацца аб працы яе мужа, супрацоўніка выведкі КАП.

Нарэшце, у жніўні 1938 года палешук перайшоў савецка-польскую мяжу з заданнем збору інфармацыі пра дыслакацыю частак КАП у раёне Сянкевічы-Лахва. Падчас гэтага задання польскія выведнікі і затрымалі агента НКУС. На допытах апошні выдаў сваіх паплечнікаў са Століна і Вільні. Акрамя гэтага, канфідэнт паведаміў польскім выведнікам дэталі функцыянавання 17-га Цімкавіцкага атрада памежных войскаў НКУС БССР.

Суд, які адбыўся ў Вільні 20 красавіка 1939 года, прысудзіў Барталамея Супінскага да 15 гадоў турэмнага зняволення. Аднак, праз 5 месяцаў, у верасні 1939-га, Чырвоная Армія ўнесла свае карэктывы ў гэты прысуд. Былы агент быў вызвалены, аднак далейшы яго лёс невядомы.

{module 20}