Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Происшествия Ужываць наркотыкі — асабістая справа кожнага

Ужываць наркотыкі — асабістая справа кожнага

Так лічаць 20 працэнтаў мікашэвіцкіх школьнікоў. Амаль 30 апытаных навучэнцаў політэхнічнага каледжа маюць сяброў, якія ўжываюць наркатычныя сродкі. За 2012 год колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, павялічылася на 8 і склала 32. Большасць з іх (20) учынена ў Мікашэвічах. Менавіта тут мелі месца і 5 фактаў збыту. У 17 выпадках на крымінальную сцяжынку выходзілі 14 маладых людзей ва ўзросце да 31 года, трое з іх – непаўналетнія з політэхнічнага каледжа.

Засмучае і той факт, што павялічваецца колькасць асоб, што знаходзіцца на ўліку ва ўрача-нарколага. З 64 чалавек 4 падлеткі – за ўжыванне наркатычных сродкаў, яшчэ 6 – алкаголю. Але нельга сказаць, што гэтыя лічбы адлюстроўваюць рэальную сітуацыю ў падлеткавым асяроддзі. Анкетаванне, праведзенае летась аддзелам адукацыі паказала, што 4,4 працэнта апытаных школьнікаў спрабавалі наркатычныя сродкі. А па апытанні ў лютым гэтага года 43 працэнты вучняў 9-11 класаў мікашэвіцкіх школ выказалі ўпэўненасць, што ў іх горадзе шырока распаўсюджана наркаманія. 7 працэнтаў маюць знаёмых, якія залежаць ад шкоднай звычкі. І яшчэ адна лічба, якая выклікае трывогу: 20 працэнтаў упэўнены, што ўжыванне наркотыкаў – асабістая справа кожнага.

Праблема наркаманіі для Мікашэвіч узнікла з тых часоў, калі будавалася грані-таздабываючае прадпрыемства, у якім побач з рабочымі з саюзных рэспублік працавалі судзімыя і залежныя ад шкоднай звычкі асобы. Зараз жа высокія заробкі на “Граніце” робяць даступным набыццё наркотыкаў іх дзецьмі. Не менш хвалюе сітуацыя ў політэхнічным каледжы. Са 149 апытаных 40 – маюць сяброў, якія рэгулярна спрабуюць “атруту”, 14 – ужываюць наркотыкі ў кампаніі, яшчэ 13 – спрабавалі аднойчы. Такія негатыўныя статыстычныя дадзеныя тлумачацца актыўнай пазіцыяй кіраўніцтва навучальнай установы па ранняму выяўленню навучэнцаў, што ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы. І ўсё ж, маніторынг паказаў, што праблема наркаманіі абумоўлена недастатковай эфектыўнасцю дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі, у тым ліку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, камісій па справах непаўналетніх райвыканкама і Мікашэвіцкага гарвыканкама, органаў унутраных спраў, устаноў аховы здароўя і адукацыі.

Па выніках маніторынгу выканання заканадаўства аб прафілактыцы наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі старшыні райвыканкама, начальніку УУС аблвыканкама, кіраўнікам політэхнічнага і сельскагаспадарчага кале-джаў і мікашэвіцкай СШ №1 унесены прадстаўленн

{module 20}