Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Происшествия “Начныя” дзеці

“Начныя” дзеці

Дело было вечером – делать было нечего”. І маладыя людзі са Століншчыны заняліся разукамлектаваннем аўтамабіляў у Мікашэвічах….. Не дарэмна кажуць, што колькі б вяровачцы ні віцца – канец будзе. Група маладых людзей са Століншчыны, у складзе якой двое непаўналетніх, на працягу з чэрвеня 2011 па жнівень 2012 года ўчыняла крадзежы запчастак з транспартных сродкаў і маёмасці з гаражоў жыхароў Мікашэвіч і іншых гарадоў Беларусі. Але ж іх злачынная дзейнасць закончылася. І ўсе 9 злодзеяў прадсталі перад судом.

Зрабіўшы свайго роду разведку 26 чэрвеня 2011 года, калі злачынцы разукамплектавалі 4 скутары ў горадзе гранітаздабытчыкаў, іх зноў пацягнула на прыгоды ў сакавіку 2012-га. На гэты раз у поле зроку трапіў “Опель-Амега”, з якога знялі запчасткі і камплектуючыя на мільён рублёў. Апетыт узмацняўся. Разам з ім мяняліся як густ у выбары маркі аўтамабіляў, так і спосаб завалодання маёмасцю. Калі першапачаткова “гастралёраў” цікавілі толькі транспартныя сродкі, што былі пакінуты ў дварах, то ў далейшым не сталі перашкодай і гаражы. У зачыненыя аб’екты пранікалі праз дах або пры дапамозе падбору ключоў. У выніку на рахунку групоўкі зарэгістравана 28 крадзяжоў, учыненых у Мікашэвічах, Мазыры, Жыткавічах.

Трэба заўважыць, што на момант учынення злачынстваў узрост юнакоў не перавышаў 20 год, а двое наогул не дасягнулі паўналецця. Па вялікаму рахунку – усё яшчэ дзеці. Улічваючы, што злачынствы ўчыняліся ў начны час, напрошваецца пытанне: а што ж бацькі? Чаму не забілі трывогу, калі іх дзеці невядома дзе блукалі па начах? Апошнім часам меры адказнасці за знаходжанне дзяцей на вуліцах і ў грамадскіх месцах у начны час сталі больш жорсткімі. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць рэйды ў раёне вакзала, клубаў, рэстаранаў. Дзяцей тут жа перадаюць бацькам, якіх папярэджваюць аб наступствах пакідання іх дачок і сыноў без нагляду. Нельга не звярнуць увагу і на тое, што ў поле зроку нярэдка трапляюць дзеці з прыстойных сем’яў.

У столінскай злачыннай групоўцы непаўналетнія мелі ўласныя скутары. Сумна, але за работай і набыццём матэрыяльных даброт бацькі перастаюць разумець сваіх дзяцей, часта імкнуцца ўздзейнічаць на іх жорсткімі дысцыплінарнымі метадамі, у той час, як падлетку неабходны простыя чалавечыя адносіны. А яшчэ – арганізаванае правядзенне вольнага часу. Цудоўна, калі непаўналетнія знаходзяць сябе ў клубах па інтарэсах або ў спартыўных секцыях. Калі ж захаплення няма, маладыя людзі шукаюць вострых адчуванняў там, дзе справа “пахне” крыміналам.

Падчас судовага пася-джэння юнакі не адмаўляліся ад сваіх дзеянняў, аб чым сведчыць і той факт, што кампенсавалі ўрон усім пацярпелым. Па прыгавору суда Лунінецкага раёна ўсе 9 чалавек прызнаны вінаватымі ў крадзяжах. Ім назначаны розныя тэрміны пакарання ад пазбаўлення да абмежавання волі.

{module 20}