Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Микашевичи Происшествия “Пагудзелі” на мільёны

“Пагудзелі” на мільёны

У апошні час пачасціліся выпадкі, звязаныя з крадзяжом грошай з банкаўскіх картак. Амаль кожны пяты ўладальнік сцвярджае, што ён ці яго знаёмыя сталі ахвярай злачынцаў.

На думку большасці апытаных, у гэтай сітуацыі цяжка знайсці вінаватых, таму што многае звычайна залежыць ад вынаходлівасці злодзеяў. Аднак чвэрць рэспандэнтаў сцвярджаюць, што ў знікненні грошай вінаваты самі трымальнікі карт. Яны часта безадказна ставяцца да сваіх рахункаў: могуць згубіць картку або перадаць каму-небудзь інфармацыю аб пін-кодзе.

Менавіта ў такой сітуацыі аказалася жыхарка Мікашэвіч. Аднойчы яна завітала да сваёй знаёмай у госці. Праз некаторы час у гэтую ж кватэру трапілі трое невядомых дагэтуль ёй асоб. За чаркай спіртнога пазнаёміліся і нават ажыццявілі вандраванне ў суседні Жыткавіцкі раён. Вярнуўшыся, вырашылі працягнуць “гарэлачныя працэдуры”. Яўген запрасіў у госці. Жанчына тут жа прапанавала скарыстацца сваёй банкаўскай карткай. Дала яе маладому чалавеку і паведаміла пін-код. Той хутка вярнуўся, трымаючы ў руках 2 бутэлькі гарэлкі, каўбасу, хлеб, «Фанту» і цыгарэты. Але для падтрымання настрою гэтага аказалася мала. І зноў даверлівая “багачка” працягнула сваю картку Яўгену. Сітуацыя паўтарылася і ў трэці раз. За чарговай дабаўкай ён пайшоў не сам, а з сябрам, якому задаўжаў 500 тысяч рублёў. “Чаму б не вярнуць доўг”, – падумаў малады чалавек і з магазіна прамой наводкай накіраваўся да банкамата. Зняўшы грошы, тут жа вярнуў доўг, але вырашыў і сябе “не пакрыўдзіць”. Яшчэ двойчы “папрасіў” банкамат выдаць яму па 500 тысяч. З поўнымі кішэнямі грошай і з правіянтам пайшлі дадому, дзе чакалі астатнія члены кампаніі.

На наступны дзень жанчына накіравалася ў банк, каб аплаціць крэдыт. Яна была ўпэўнена, што на рахунку павінна быць не менш як два мільёны. Якім жа было здзіўленне, калі на экране паявіліся лічбы: 863 940. Яна тут жа зразумела, што ўчарашні гаспадар прысвоіў кругленькую суму. Калі папрасіла Яўгена вярнуць грошы, той стаў запэўніваць, што не браў іх. Давялося звярнуцца за дапамогай у міліцыю. Праз тыдзень мужчына вярнуў украдзеную суму, але пазбегнуць суда не ўдалося.

У судовым пасяджэнні Яўген цалкам прызнаў сваю віну. Паколькі за ім дагэтуль былі “грахі”, назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на 1 год і 6 месяцаў ва ўстанове адкрытага тыпу і штраф 30 базавых велічынь (3 мільёны рублёў).

P.S.
Каб не трапіць у спісы падманутых пры выкарыстанні плацёжных карт, нікому не давайце свой пін-код і нумар карты. Вельмі эфектыўны сродак абароны – SMS-інфармаванне. Страту карткі іншы раз заўважаеш не адразу, а калі прыходзіць SMS, што з карткі знялі грашовыя сродкі (напрыклад, расплаціліся ў магазіне), разумееш, што нехта без вашага ведама ёй карыстаецца. Калі ж ідзе разлік карткай у рэстаране, магазіне, то абавязкова трымайце яе на ўвазе. Будзьце абачлівымі. Той жа скімер, які махляры ставяць на банкамат, можна насіць у кішэні. Гэта маленькая прылада, і нічога не перашкаджае злачынцы скарыстацца ёй і счытаць інфармацыю з карткі, як толькі яна трапляе яму ў рукі. Многія людзі адчуваюць потым сябе падманутымі, але не могуць пагадзіцца, што яны самі ў гэтым вінаватыя.

{module 20}

Комментарии  

 
+1 #2 mihail 10.09.2013 07:29
А почему этой провокаторше-миллионерше не дали какой-нибудь штраф, чтобы подобное больше не вытворяла: сама дубовая, да ещё пъяному даёт свою карточку и потом бежит в милицию с криками - меня этот "злодзей абакрау"??!

Где справедливость, хотя бы в отношении Закона??
 
 
+1 #1 Дзед Барадзед 09.09.2013 16:23
Сапрауды гiсторыя павучальная, але ж людзi усёроуна будудь памылкi рабiць i да канца не чытаць. Уладальнik карткi павiнен быць адзiн i адзiным быць ведачом пiн кода а sms-iнфармаванне у дапамогу (яно парадка 10 тыс. рублёу стоiць у месяц, у нашым БПС банку).