Новости форума

Нет сообщений для показа

Онлайн чат

Онлайн чат сайта Микашевичи ру

Для перехода в онлайн чат, просто кликните на картинку. Это вынужденная мера для защиты от спама.

Достойная работа

Главная Наши новости Мікашэвічы -- горад “гранітанарказдабытчыкаў”?

«Тут і цяпер» паспрабавала разабрацца, што здарылася ў горадзе, які традыцыйна называюць горадам гранітаздабытчыкаў.

НАПАЎНЯЕМ НЕ ТОЛЬКІ МЯСЦОВЫ БЮДЖЭТ

У Мікашэвічах Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца адно з буйных прадпрыемстваў, дзе здабыча граніта вядзецца адкрытым спосабам, – РВУП "Граніт". У свой час сюды з'язджаліся працаўнікі з усяго былога Савецкага Саюза.

 

Цяпер жа Мікашэвічы з'яўляюцца лідэрам не толькі па напаўненні сродкамі мясцовага бюджэта, але і па такой сумнай навале як наркаманія. Атрымаць так званы «кайф» тут не праблема. Некаторыя вырошчваюць дамашнія «плантацыі» канопляў, а ў некаторых проста ёсць «добрыя» знаёмыя. І хоць захоўванне i распаўсюджванне наркатычных рэчываў караецца законам, гэта - як забаронены плод...

 

У раённым наркалагічным кабінеце стаіць на ўліку  55 чалавек, 37 з іх – з Мікашэвічаў. Аднак гэта афіцыйныя лічбы. А яшчэ колькі такіх, залежных, хто не лічыць сябе наркаманам. А колькі тых, хто шпрыцам ад ВІЧ-інфіцыраванага атрымаў не толькі дозу наркотыка, але і невылечны вірус! І гэта, як правіла, маладыя людзі ва ўзросце да 35 гадоў.

З 54 выпадкаў ВІЧ/СНІД, зарэгістраваных ў Лунінецкім раёне на 1 студзеня гэтага года, 40 прыходзіцца на Мікашэвічы. І заразіліся гэтыя людзі ў большасці сваёй праз ін'екцыйнае ўвядзенне наркатычных сродкаў. Спецыялісты гавораць: рэальная колькасць ВІЧ-інфіцыраваных утрая большая.

Як паведаміў старшы следчы следчага аддзялення папярэдняга расследавання Дзмітрый Насеня, на працягу 2011 года Лунінецкім РАУС узбуджана 27 крымінальных спраў (20 з іх — у адносінах да жыхароў Мікашэвіч) па артыкуле 328 КК РБ «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў». З гэтай колькасці злачынстваў 3 адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Узрост тых, хто ўжо асуджаны, і тых, хто яшчэ чакае суда па справах аб наркотыках, складае 20—25 гадоў.

У 2011 годзе выкрыта 2 наркапрытоны — у Лунінцы і Мікашэвічах. У дачыненні да хлопца з Мікашэвіч узбуджана крымінальная справа па арт. 329 КК РБ за вырошчванне наркатычных сродкаў (плантацыю канопляў ён развёў каля дома).

Супрацоўнікі міліцыі таксама выкрылі канал пастаўкі амфетаміну. Гэтым псіхатропным рэчывам жыхар Мікашэвіч забяспечваў увесь раён. Падазроным і асуджаным пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Яны зламалі не толькі свае лёсы, але і лёсы тых, каго забяспечвалі згубным зеллем.

"ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ"

Нэлі Рыгораўна Соц 16 гадоў працуе псіхолагам у Мікашэвіцкай СШ №3.

— Ці звяртаюцца да вас з праблемай наркаманіі падлеткі? — цікаўлюся.

— Не, звычайна самі яны не звяртаюцца, — адказвае псіхолаг. — Часам настаўнікі і вучні заўважаюць змены ў паводзінах і абліччы тых, каго вучаць або з кім вучацца. Як правіла, падазрэнні наконт ужывання наркатычных сродкаў апраўдваюцца. Праводзім гутаркі, ідзём дадому, назіраем за падлеткам і яго сям'ёй.

— Чаму, на вашу думку, падлеткі "падсаджваюцца" на іголку?

— Па-першае, па прычыне ўхілення бацькоў ад выхавання дзяцей.

Удумайцеся: 40% нашых першакласнікаў выхоўваюцца ў няпоўных сем'ях. Часцей за ўсё гэта сем'і, дзе няма бацькаў. Уплываюць на выхаванне і ўмовы пражывання дзіцяці, недахоп увагі. Між тым яму, як расліне, патрэбны догляд і цяпло. І калі дзіцяці гэтага не хапае першапачаткова, то ў ім могуць назапашвацца злосць, крыўда.

Па-другое, часам бацькі не могуць навучыць дзяцей самаму элементарнаму — правілам асабістай гігіены. У дзіцяці паніжаецца самаацэнка.

Ужо пасля заканчэння пачатковай школы можна вызначыць, які статус мае дзіця: адкінутага, прынятага; таго, якім грэбуюць, або лідара. Дзіцяці трэба дапамагчы самазацвердзіцца, даць зразумець, што яно — самае любімае, самае прыгожае. Бо ўмовы, у якія яно трапіла, у далейшым могуць стаць адлюстраваннем яго самога.

Па-трэцяе, яшчэ адной немалаважнай прычынай з'яўляецца падлеткавы ўзрост — этап сталення, станаўлення асобы. У гэты перыяд падлеткам хочацца выглядаць дарослымі, "крутымі", яны падтрымліваюць тыя нормы і каштоўнасці, якія характэрны ў іх групоўках. Падлеткі з добранадзейных сем'яў таксама могуць трапіць пад наркатычны ўплыў. Адбываецца гэта таму, што ў сям'і ёсць усё: мабільнікі, камп'ютары, розныя навінкі. Бацькі заняты бізнесам, а дзіця жыве сам-насам са сваімі думкамі.

НЕ ЎСЕ БАЦЬКІ — ПРЫКЛАД

Cем'і, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі, падпадаюць пад негатыўны штамп грамадства. І хоць кажуць, што праблемы павінны з'ядноўваць сям'ю, часта гэтага не адбываецца. Змагацца з цяжкасцямі без падтрымкі блізкіх намнога складаней. Вось што здарылася з сям'ёй майго знаёмага (назавём яго Андрэй).

— Яшчэ дзіцем я ўспрымаў той факт, што мой бацька наркаман, вельмі хваравіта, агрэсіўна, — распавёў Андрэй. — Жудасна было бачыць, як пакутуе мама. Вечныя сваркі бацькоў, часта даходзіла да боек. Каб дастаць грошы на дозу, бацька выносіў з хаты ўсё, што мог вынесці... Не ведаю, ці былі ў яго наогул бацькоўскія пачуцці. Ён не бачыў нічога і нікога, акрамя сябе і сваіх жаданняў. Я рэдка з ім гаварыў, аднак, калі такі дзень і здараўся, ён лёгка мог забыць пра мяне... Калі бацька быў пад «кайфам», нам было складана хавацца ад яго. Часам ён проста выбіваў дзверы, і ўсё паўтаралася зноў: сваркі, крыкі... І як бы гэта ні было дзіўна, але нават блізкія адвярнуліся ад нас. Бацькі заступаліся за яго, а рэальную дапамогу можна было атрымаць ад чужых людзей. Зараз непрыемна ўспамінаць аб тым, што было. У душы засталася толькі дзіцячая крыўда.

У будучыні я не паўтару тых ж памылак, што і мой бацька".

Андрэй упэўнены, што зможа абараніць сваю уласную сям'ю ад наркатычнай навалы.

Ксенія РАШЫДАВА

{module 20}

Комментарии  

 
0 #2 TATA 09.11.2012 10:49
А ведь действительно, можно подумать, что милиция не в курсе , где находятся наркопритоны.... даже как-то сразу и неприятно за нашу милицию-то(((( к бабулькам ездят, чтобы было чем поживиться наверно )))
 
 
+4 #1 гость 29.03.2012 17:18
Да, если бы, милиция выполняла свою работу как следует, не были бы мы на 1 месте по наркоте. У одного знакомого в подъезде наркопритон, шприцы, вонь в подъезде, соседи в милицию обращались. А у милиции нет оснований проводить обыск в квартире! Вот-так-то. Зато я знаю одну пенсионерку, которая самогон гонит. Так к ней с обыском почти каждый месяц ходят. И основание есть. :sad: