У верасні 1938 года ля вёскі Сінкевічы пад Лунінцом польская выведка затрымала былога жаўнера 16-га пяхотнага палка, беларуса Барталамея Супінскага. Аказалася, што гэты чалавек збег у БССР яшчэ ў 1929 годзе. Пасля службе ў Кракаве ў канцы 1920-х гадоў мужчына пераехаў ў Давыдгарадок. Пад уплывам лістоў ад бацькі, які жыў у савецкай Беларусі, ён вырашыў збегчы на Усход.
У раёне Мікашэвічаў хлопец нелегальна перайшоў мяжу, але быў схоплены савецкімі памежнікамі і хутка завербаваны. У Жыткавічах супрацоўнікі ДПУ даведаліся ад уцекача не толькі падрабязнасці яго службы ў Кракаве, але таксама атрымалі інфармацыю аб дыслакацыі частак кракаўскага гарнізона і прозвішчы старэйшых камандзіраў. Больш таго, палешук паведаміў, што яго сястра сябруе з супрацоўнікамі выведкі КАП.