БЮДЖЭТ 650 ТЫСЯЧ ДОЛАРАЎ – НЕ МЯЖАУлічваючы, што ў бліжэйшыя два гады плануецца павялічыць футбольную вышэйшую лігу да 16 каманд, у ліку прэтэндэнтаў на траплянне ў эліту ўсё часцей называюць ФК “Граніт”. Вось што пра гэта думае дырэктар клуба Андрэй БАХНО: – Рашэнне аб маючым адбыцца пашырэнні вышэйшай лігі лічу прагрэсіўным. Спадзяюся, гэта адбудзецца за кошт каманд з глыбінкі. Практыка паказвае, што ў Мінску цікавасць да футбола адсутнічае, аб чым сведчаць пустыя трыбуны. А ў невялікіх гарадах, дзе ў людзей не такі шырокі выбар забаў, прыярытэты зусім іншыя. У нашага клуба ёсць неабходная інфраструктура для выступлення ў вышэйшай лізе: футбольная школа, прыгожы стадыён, выдатны аўтобус. Яго нам, дарэчы, падарыў губернатар за выхад у вышэйшую лігу. А дубль, калі трэба будзе, збяром: мы ўжо гэта праходзілі. Подробнее... Комментарии (3)
|
|
|